Чаму мы?   

Дызайн-студыя «Кругаварот» прапануе сучасныя і арыгінальныя рашэнні ў сферы Інтэрнэт-паслуг, якія змогуць годна прадставіць, прасунуць і прадаць Вашу прадукцыю і паслугі не толькі ў нашай краіне, але і па ўсім свеце.

 Мы прапануем сваім кліентам гнуткую сістэму аплаты нашых паслуг і прыемныя зніжкі, а партнёрам - выгодныя ўмовы супрацоўніцтва. 

Дызайн ствараных намі сайтаў унікальны і непаўторны. Больш таго, сістэма кіравання сайтам зручная і зразумелая, што дазваляе ўладальніку ці адміністратару сайта самастойна ўносіць змены, абнаўленні і даданні. Пры гэтым кошты на паслугі Дызайн-студыі «Кругаварот» цалкам умераныя і канкурэнтаздольныя. 

Ад іншых вэб-студый нас таксама адрознівае нязменна высокая якасць выканання замоў, што пацвярджаецца адмысловымі сэрвісамі. Мы ствараем сайты, якія акупляюцца і прыносяць прыбытак сваім уладальнікам. Бо сайт – гэта, першым чынам, прылада пасоўвання бізнэсу; механізм, які павялічвае Ваш уласны рэйтынг. Атрымаць мэтавую аўдыторыю і кліента з дапамогай сайта нашмат хутчэй і танней, чым выкарыстоўваць «састарэлыя» і разам з тым дарагія рэкламныя тэхналогіі. 

Мы ствараем арыгінальныя сайты, якія ўражваюць.

Мы ствараем якасныя сайты, якія захопліваюць.

Мы ствараем прафесійныя сайты, якія працуюць!