Студыя “Круговорот” Пятровіч М. А. распрацоўвае індывідуальны запамінальны дызайн са зручнай і зразумелай сістэмай кіравання (CMS).
Мы ажыццяўляем падтрымку створанага сайта і наступнае яго развіццё. Гнуткая сістэма супрацоўніцтва і індывідуальны падыход да кожнага кліента адрознівае нас ад іншых дызайн-студый.
· падрыхтоўку дакументацыі і вядзенне праекту;
· распрацоўку шаблону, дызайну сайта;
· стварэнне HTML-шаблонаў, Java-script, CSS;
· усталёўку сітэму кіравання змясцівам (CMS)б запаўненне кантэнтам (уключана 10 старонак, кожная да 2000 знакаў+ малюнкі);
· тэставанне.
Сістэма кіравання змесцівам уключае ў сябе модуль кіравання структурай сайта, які прызначаны для дадання новых старонак у сайт (выпраўлення, удалення існуючых старонак), модуль SEO аптымізацыі (даданне ключавых слоў і метатэгаў); модуль рубрыкі Навіны; модуль кіравання наведвальнікамі; а таксама модуль кіравання змесцівам, які прызначаны для абнаўлення інфармацыі на ўсіх старонках Вашага сайта.
Праект “Krugovorot” прапаноўвае Вам пошукавае раскрутку сайта ў Інтэрнэце, што з`яўляецца найважнейшым кампанентам паспяховага функцыянавання сайта. У Вас могуць быць выдатна распрацаваныя вэб-старонкі, але што з таго, калі на іх прыходзіць мала людзей?
· аналіз Вашага сайта і сайтаў канкурэнтаў;
· падбор ключавых фраз для пошуку;
· аптымізацыю Вашага сайта;
· рэгістрацыю сайта ва ўсіх асноўных і дадатковых пошукавых сістэмах і каталогах;
· маніторынг Вашага сайта;
· справаздача па раскрутцы (бачнасці ў пошукавых сістэмах) Вашага сайта;
Не забывайце – Ваш сайт нішто без раскруткі!
Інтэрнэт-рэклама ўключае ў сябе: размяшчэнне банэраў, тэкставай інфармацыі на тэматычных рэсурсах, прэс-рэлізаў і артыкулаў, і стварэнне прома-сайтаў.
Інтэрнэт дае дадатковыя магчымасці, якія недаступныя ні аднаму іншаму тыпу рэкламы.
Ваш сайт – гэта рэгулярна абнаўляемая крыніца інфармацыі, якая павінна завалодаць увагай наведвальнікаў, каб яны вярталіся на сайт. Для гэтага Ваш сайт павінен мець службу падтрымцы і рэгулярна абнаўляцца тэкставай інфармацыяй.
_________________________________________________________________________________________________________________
Вы можаце аддаць перавагу базаваму або аптымальнаму падыходу да стварэння сайта, абраўшы адзін з наступных пакетаў:
5-10 тэкставых старонак (інфармацыя аб кампаніі і паслугах), сістэма кіравання, якая дазваляе дадаваць старонкі і кіраваць кантэнтам на сайце.
Шматузроўнены вэб-сайт, які мае вялікі аб`ём і разгалінаваную структуру (інфармацыя аб кампаніі і паслугах, каталогі, прайс-лісты, артыкулы, форум, фота-галерэя, апытанне наведвальнікаў). Сістэма кіравання дазваляе дадаваць старонкі і кіраваць кантэнтам на сайце.
Ваш Інтэрнэт-магазін – гэта web-сайт, на якім знаходзіцца інфармацыя аб Вашай прадукцыі і паслугах, аб Вашай кампаніі. Наша студыя забяспечвае надзейнае Інтэрнэт-рашэнне для Вашага бізнэсу, магчымасць інтэграцыі сайта з прыёмам крэдытных карт, плацяжоў WebMoney. Усё гэта – Інтэрнэт-каталог (з магчымасцю падбору і заказа тавара або паслугі); сістэма кіравання, якая дазваляе кіраваць структурай каталога, карэктаваць апісанне тавараў.
Рэкламны сайт, які змяшчае некалькі старонак, выкананых у яркім стылі, з выкарыстаннем flash-тэхналогій. Сістэма кіравання, якая дазваляе карэктаваць і абнаўляць кантэнт на сайце.
Для тых, хто жадае прысутнічаць у Інтэрнэце. Простае рашэнне, прафесійна і вельмі эфектыўна. Зрабіце эксклюзіўны падарунак сабе, сваім родным, блізкім.
Калі Вы не знайшлі свайго пакета, сайта, які адпавядае Вашым патрабаванням, звярніцеся да нас, і мы распрацуем сайт у адпаведнасці з усімі Вашымі пажаданнямі.
_________________________________________________________________________________________________________________
Рэгістрацыя даменнага імя сайта, дапамога ў выбары даменнага імя (уваходзіць у кошт пакета*).
Хостынг – гэта размяшчэнне Вашага сайта на спецыяльным кампутары-серверы, які кругласутачна падключаны да Інтэрнэту высакахуткасным каналам. Мы размяшчаем сайты толькі на лепшых серверах хостынг-кампаній з максімальна прыстасаванымі параметрамі для высокай эфектыўнасці функцыянавання Вашага сайта. У асноўным, мы выкарыстоўваем сервера ў ЗША, Нідэрландах, Беларусі.
P.S. Для рэзідэнтаў Рэспублікі Беларусь (акрамя фіз. асоб, які не выкарыстоўваюць Інтэрнэт-сайт у камерцыйных мэтах) у адпаведнасці з указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №60 (Аб мерах па ўдасканаленні выкарыстання нацыянальнага сегмента сеткі Інтэрнэт) размяшчэнне Інтэрнэт-сайтаў на беларускім хостынгу абявязкова.
Інтэрнэт пашырае поле камерцыйнай дзейнасці, павялічвае круг зносін карыстачоў, дае новыя магчымасці. Гэтыя і іншыя плюсы вядомы кожнаму наведвальніку. Відавочна, што з уваходам у сусветнае павуцінне мы атрымалі доступ да сусветнага рынка, не выходзячы з дому. Калі раней круг кліентаў, сяброў меў геаграфічныя межы, то зараз яны проста расталі, і патэнцыяльным пакупніком, партнёрам можа стаць любы жыхар нашай планеты. Перад намі з`яўляецца мноства перспектыў, але без валодання англійскай мовай прадпрымальнік застаецца ў замкнёнай прасторы, губляючы самае важнае – час і шматлікіх патэнцыяльных кліентаў.
Распрацоўка банэраў для рэкламы: статычныя, аніміраваныя і інтэрактыўныя (HTML, flash, і т.д.). каб прыцягнуць больш наведвальнікаў на Ваш вэб-сайт, мы ствараем банэры з выкарыстаннем правераных прынцыпаў дызайну.
Што адрознівае нашу працу ад шматлікіх іншых прапаноў? Адказ просты і ясны – мы ствараем уласныя банэры ў адпаведнасці з Вашымі пажаданнямі, і самае важнае – мы ніколі не выкарыстоўваем шаблоны. Мы распрацоўваем банеры з улікам Вашай аудыторыі, мэтавай групы. Банэры, якія прыцягваюць трафік! У Інтэрнэце Вы можаце лёгка знайсці банэры за 10 даляраў ЗША або знайсці праграмнае прыклпданне для іх стварэння, але ў выніку Вы атрымаеце адзін з тысячы падобных банэраў. Дызайн нашых банэраў заўсёды ўнікальны, элегантны і прывабны.
З іншымі нашымі паслугамі Вы можаце азнаёміцца ў падзеле “Кошт”.
Наша дызайн-студыя прытрымліваецца толькі сусветных стандартаў, што забяспечвае лёгкасць і даступнасць прагляду створаных намі сайтаў, а таксама зручнасць іх выкарыстання. Любы наведвальнік заўсёды можа, без якіх-небудзь цяжкасцей ацаніць прыгожы дызайн, выразны і прафесійны функцыянал, хуткасць загрузкі старонак і, вядома ж, знайсці неабходную інфармацыю.
Мы таксама можам дапамагчы Вам напісаць кантэнт, знайсці лепшае для Вас даменнае імя і купіць яго, стварыць лагатып, аптымізаваць рэсурс для зручнага адлюстравання ў пошукавых запытаў.
Гэты спіс не з`яўляецца вычарпальным: калі Вам трэба іншыя паслугі, калі ласка, звяжыцеся з намі.
Калі Вы не можаце знайсці пакеты, якія адказваюць Вашым запатрабаванням, ці жадаеце мадэрнізаваць існуючы сайт, пакіньце нам запыт з пажаданнямі па стварэнні Вашага сайта, запоўніце форму тут.
Мы звяжамся з Вамі на працягу 48 гадзін пасля атрымання запыту.
*Сайты даменнай зоны .by рэгіструюцца бясплатна, пачынаючы з пакета “Карпаратыўны сайт”.