Навіны інтэрнэт-бізнэсу
Калі мы размяшчаеце ў Інтэрнэце любыя свае працы, мы пераследуем нейкія свае мэты, дасягненне якіх становіцца часам немагчымым з-за парушэння нашага аўтарскага права. Бо любы апублікаваны або неапублікаваны твор, які існуе ў якой-небудзь аб’ектыўнай форме (пісьмовай, вуснай, гука- або відыёзапісы, малюнка або аб’ёмна-прасторавай) і ў стварэнне якога Вы ўклалі сваю творчую працу, аўтаматычна становіцца Вашай інтэлектуальнай уласнасцю і абараняецца Законам РБ № 02-43/777 ад 30.03.2010г. “Аб аўтарскім праве і сумежных правах” (далей – Закон). І гэта далёка не жарт, так як за парушэнне аўтарскага права і сумежных праў прадугдеджаны шэраг пакаранняў.
Меры грамадзянска-прававой адказнасці за парушэнне аўтарскага і сумежных праў вызначаны ў артыкуле 40 Закона. Так, праваўладальнік мае права патрабаць:
прызнанне аўтарскага або сумежных праў;
узнаўленне становішча, якое існавала да парушэння аўтарскага або сумежных праў;
спынення дзеянняў, якія парушаюць аўтарскае ці сумежныя правы або ствараюць пагрозу іх парушэння;
пакрыцця страт, выпушчаную выгаду ў тым ліку;
спагнання прыбытку, атрыманага парушальнікам з прычыны парушэння аўтарскага або сумежных праў, замест пакрыцця страт;
выплаты кампенсавання ў сумме ад 10 да 15 тысяч базавых велічынь, вызначанай судом, замест пакрыцця страт або спагнання прыбытку з улікам істоты правапарушэння;
прыняцця іншых, прадугледжаных заканадаўчымі актамі мер, звязаных з абаронай аўтарскага або сумежных праў.
Адміністрацыйная адказнасць за парушэнне аўтарскага права і сумежных праў вызначаецца артыкулам 9.21Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях, у адпаведнасці з якой незаконнае распаўсюджванне або незаконнае выкарыстанне аб’ектаў аўтарскага права, сумежных праў або аб’ектаў права прамысловай уласнасці вядзе да накладання штрафу на юрыдычную асобу да трохсот базавых велічынь з канфіскацыяй прадмета адміністрацыйнага правапарушэння або без канфіскацыі.
Крымінальная адказнасць за парушэнне аўтарскіх або смежных праў прадугледжана артыкулам 201 Крымінальнага Кодэкса Рэспублікі Беларусь, паводле якой незаконнае распаўсюджванне або іншае незаконнае выкарыстанне аб’ектаў аўтарскага права, сумежных праў або аб’ектаў права прамысловай уласнасці, якое было здзейснена на працягу аднаго года пасля накладання адміністрацыйнага спагнання за такое ж парушэнне або спалучанае з атрыманнем прыбытку ў буйным памеры, караецца грамадзянскімі працамі або штрафам, або абмежаваннем волі на тэрмін да трох гадоў, або пазбаўленнем волі на тэрмін да двух гадоў.
Як бачыце, усё сур’ёзна, і пападаць у такую сітуацыю зусім не пажадана.
Таму, паважаны чытач, хацелася б асцерагчы цябе ад непатрэбным праблем. Інтэрнэт мільгае аб’явамі аб стварэнні танных сайтаў за 100, 200 або 300$ за 2-4 дні. Будзьце асцярожныя з такімі а’явамі. Бо прафесійны сайт патрабуе каля месяца працы на яго стварэнне, і ні адзін вэб-майстар, які сябе паважае, не возьмецца за такую працу за 300$. За такую суму Вам могуць прапанаваць толькі сайт, створаны на аснове гатовага шаблону, які ў 99% выпадкаў выкананы не самім вэб-майстрам, а “запазычаны” ім дзесьці ў прасторах Інтэрнэту. Створаныя самі вэб-майстрам шаблоны каштуюць столькі ж, часам трохі танней стварэння сайта з нуля. Таму, калі вам наступны раз прапануюць гатовы шаблон сайта, пацікавіцеся, кім ён быў створаны, і ці не знойдзіце Вы потым у Інтэрнэце такі ж сайт, як Ваш. Калі Вы станеце ўладальнікам, створанага на аснове чужога шаблону, можа адбыцца непрыемная сітуацыя. Калі сапраўдны стваральнік шаблону ўбачыць Ваш сайт, ён можа прад’явіць Вам абвінавачванне ў парушэнні яго аўтарскага права і запатрабаваць пакрыццё шкоды паводле Законаў РБ (гл. Вышэй).
Таму мая Вам рада: сайт – гэта ваша візітоўка ў Інтэрнэце. Ваш другі офіс, Ваша рэклама і Ваш імідж! Гэта Ваша рэпутацыя, папсаваўшы якую аднойчы, вельмі цяжка вярнуць яе потым.
Звяртайцеся толькі ў прафесійныя вэб-студыі і набывайце якасны прадукт, які зможа Вас годна прадставіць на сусветным рынку тавараў і паслуг. Бо як сцвярджае амерыканская прымаўка: “Расчараванне з-за дрэнай якасці доўжыцца значна дольш, чым задавальненне ад таннага кошту”.