Навіны інтэрнэт-бізнэсу
Рана або позна любая кампанія дасягае вызначанага ўзроўню свайго развіцця, калі для эфектыўнай і суладнай працы калектыва, прыцягнення новых кліентаў, пашырэння партнёрскіх адносін неабходна мець якасны і рэспектабельны сайт.
Але як жа абраць годную вэб-студыю, якая зможа стварыць для Вас прафесійны Інтэрнэт-рэсурс? Калі Вы зойдзіце ў Інтэрнэт і зададзіце запыт “Стварэнне сайтаў”, можна пазначыць і горад, Вы бачыце тысячы аб’яў. Як не разгубіцца і зрабіць правільны выбар?
Першым чынам, Вы павінны вызначыцца: Вам патрэбен сайт “для галачкі”, “каб быў” або Вы жадаеце набыць прафесійны вэб-сайт, які будзе працаваць і прыносіць прыбытак.
Калі Вы выбіраеце першы варыянт, то можаце адважна звярнуцца ў першую вэб-студыю, якая трапіла Вам на вочы, і абраць самы недарагі тарыф.
Калі ж Вы схільныя да другога варыянту адказу, то гэты артыкул для Вас.
Такім чынам, перш за ўсё ігнаруйце вэб-студыі, якія прапануюць стварэнне танных сайтаў, якія будуць гатовыя праз 3-5 дзён.
Па-першае, сайт – гэта візітная картка прадпрымальніка або кампаніі. Калі Вас паважаюць кліенты або партнёры, і Вы бы не жадалі страціць іх давер, то няякасная праца – гэта не для Вас. Больш таго, калі распрацоўнік прапаноўвае Вам танны сайт, значыць Ваш сайт не будзе мець аўтарскага дызайну – распрацоўнік не ўкладзе ў яго стварэнне ні кроплі сваёй фантазіі і працы, бо скарыстаецца гатовым шаблонам і проста запоўніць яго Вашай інфармацыяй. Таму ўся яго праца і займае 3-5 дзён. А на стварэнне прафесійнага сайта з унікальным дызайнам патрэбна не меней трох тыдняў.
Больш таго, распрацоўка арыгінальнага і якаснага сайта – гэта нялёгкая і крапатлівая праца, таму, як я ўжо казаў, на стварэнне такога сайта патрабуецца нямала часу. А зараз падумайце, пагадзіліся бы Вы ўзяцца за адказную працу, якая зойме ў Вас каля месяца, за 200-300$? Як Вы ацэньваеце свой час і працу? Адказаўшы на гэта пытанне, я думаю, Вас больш не будуць дзівіць расцэнкі прафесійных вэб-студый.
І яшчэ вельмі важны момант. Калі Ваш сайт быў выраблены па шаблоне, распрацаванаму не самім вэб-майстрам, якому Вы даверылі стварэнне свайго сайта, то можа паўстаць непрыемная сітуацыя. Вы будзеце з’яўляцца ўладальнікам сайта, таму калі сапраўдны распрацоўнік шаблона убачыць Ваш сайт, ён можа прыцягнуць Вас да адказнасці за парушэнне аўтарскіх праў. Распрацоўнік мае права запатрабаваць ад Вас кампенсаванне за парушэнне аўтарскіх праў, за выпушчаную выгаду і пакрыццё маральнай шкоды.
Больш таго, сайт, створаны на аснове чужога шаблона, заўважаем не толькі мы, але і пошукавыя машыны. Калі Ваш сайт будзе ідэнтычным па дызайне з іншым, раней створаным сайтам, то пошукавая машына адзначыць Ваш Інтэрнэт-рэсурс як “сайт-люстэрка” і размесціць яго ў апошніх радках рэйтынгу, куды патэнцыяльныя кліенты амаль ніколі не даходзяць. Такім чынам, Вам прыйдзецца ўкласці немала сродкаў, каб раскруціць свій сайт і падняць яго ў рэйтынгах, дасягнуць хоць невялікай наведвальнасці. І гэта Вам прыйдзецца рабіць стала, бо пошукавыя машыны стала рухаюць сайт уверх ці ўніз у залежнасці ад іх папулярнасці і наведвальнасці. У выніку, Вашы выдаткі перавысяць кошт прафесійнага сайта з унікальным дызайнам, які пры мінімальных укладаннях на рэкламу будзе ў першых радках рэйтынгаў.
Таму калі Вы наступны раз убачыце ў Інтэрнеце рэкламу вэб-студыі, якая прапаноўвае стварэнне танных вэб-сайтаў за каротка тэрмін, задумайцеся. Ці патрэбныя Вам у будучыні непрыемнасці і лішні галаўны боль? Скупы плаціць двойчы (а часам і вечна) – гэта даўно правераная і заўсёды актальная ісціна. Але я ўпэўнены, Вы не жадаеце лішні раз у гэтым пераковацца.
Прафесійна створаны сайт будзе служыць Вам доўгія гады; гэта візітная картка Вашай кампаніі, гэта Ваш імідж, таму на стварэнні сайта нельга эканоміць. Больш таго, любы сайт, які прэтэндуе на першыя пазіцыі ў рэйтынгах, павінен распрацоўвацца не на аснове чужога гатовага шаблону, а з нуля. Толькі ў такім разе сайт зможа дадатна паўплываць на імідж уладальніка, прыносіць яму прыбытак і ў будучыні развівацца. Якасны, арыгінальны сайт – гэта заклад поспеху кампаніі!
Па-другое, нельга давяраць вэб-студыі, чыё даменнае імя складаецца з некалькіх узроўнеў, напрыклад, www.Вася. Пупкін.ru; або сайт размешчаны на адным з бясплатных хостынгаў, напрыклад, .ucoz.ru. Кожная прафесійная вэб-студыя дбайна прадумвае сваё даменнае імя, каб яно было максімальна кароткім і лёгкім для запамінання, і, вядома ж, размяшчае свій сайт на платным хостынгу, што гарантуе надзейнасць і даступнасць сайта ў сетцы Інтэрнэт.
Па-трэцяе, лепшай характарыстыкай любой вэб-студыі будзе яе ўласны сайт. Калі дызайн сайта выкананы крэатыўна, Вы нідзе нічога падобнага не бачылі і лёгка можаце знайсці на ім усю цікавую для Вас інфармацыю, то гэта ўжо плюс. Сустракаецца такое, што ў дзвюх розных вэб-студый на сайтах размешаны аднолькавыя элементы, малюнкі, а гэта ўжо непрымальна!
Таксама, калі Вы бачыце на сайце слова “English” або англійскі сцяг, значыць сайт мае і англійскую версію – гэта плюс. Гэта кажа аб тым, што сайт разлічаны на шырокую аўдыторыю, яго ўладальнік імкнецца да развіцця і пашырэння сваёй справы. Калі Вы валодаеце англійскай мовай, Вы можаце праверыць адпаведнасць інфармацыі на абедзвюх моўных версіях. Бо вельмі часта ўладальнікі сайтаў не турбуюць сябе дадатковымі выдаткамі на перакладальніка і перакладаюць толькі асноўнае, хоць другая моўная версія разумее поўны пераклад арыгынальнага тэксту.
Відавочна, што наведваючы сайты розных вэб-студый, можна разгубіцца, бо шматлікія з іх прапаноўваюць стварыць Вам якасны сайт, добра яго аптымізаваць і раскруціць. Як жа зрабіць правільны выбар? Элементарна! Лепшым доказам прафесіяналізму вэб-студыі будзе яе ўласны сайт, выкананы без памылак і папярэджанняў, і добра аптымізаваны.
Я Вам падкажу, як гэта праверыць. Адкрыйце браузер Mozila Firefox. Зараз Вы лёгка зможаце дадаць сабе найважнейшыя пашырэнні, якія і пакажуць, наколькі якасна створаны сайт.
1.HTML Validator - вызначае наяўнасць памылак і папярэджанныў у праграмным кодзе сайта, які ўплывае на ўсю працу сайта.
Зараз, калі Вы загрузіце сайт у браўзеры Mozila Firefox, у Вас унізе з’явіцца або чырвоны кружок з крыжыкам, або зялёны кружок з птушкай. Калі Вы падвядзеце курсор да гэтых значкоў, Вы ўбачыце, наколькі якасна выкананы сайт. Калі дызайн-студыя лічыць сябе прафесійнай, памылак і папярэджанняў быць не павінна.
2.SEO Doctor - вызначае, наколькі аптымізаваны сайт. Гэты паказчык важны для наступнай раскруткі сайта ў Інтэрнэце і яго там знаходжання. Таму дапушчальная аптымізацыя не менш, чым 80%.
Таксама вельмі важна, каб Ваш будучы сайт меў Сістэму кіравання кантэнтам. Гэта выгодна, першым чынам, Вам. Сістэма кіравання пазволіць паменшыць выдаткі на суправаджэнне сайта. Сур’ёзныя вэб-студыі праводзяць навучанне сваіх кліентаў кіраванню сайтам, пасля чаго ўладальнікі сайтаў або іх адміністратары самастойна змогуць уносіць змены і дадаткі ў змест сайта. У выніку адпадае неабходнасць стала звяртацца ў вэб-студыю і плаціць за паслугі па змене інфармацыі на сайце.
Нялішнім будзе азнаёміцца і з Партфоліё прац, каб Вы маглі паглядзець, што можа та ці іная вэб-студыя. Але пры гэтым Вы павінны разумець, што кожная праца выконваецца індывідуальна, пад кожнага кліента, таму тое, што падабаецца аднаму, не абавязкова спадабаецца іншаму. Як гаворыцца: “На густ і колер таварышаў няма”.
І, нарэшце, зайдзіце на старонку “Кантакты” кожнай вэб-студыі. Вельмі важна, каб звесткі аб студыі былі “празрыстымі” і поўнымі. Чым больш інфармацыі Вы можаце пазнаць аб пэўнай вэб-студыі, тым больш Вы можаце ёй давяраць. Тамака абявязкова павінны быць прадстаўлены афіцыйныя дадзеныя аб студыі, пажадана аб яе ўладальніку, адрас размяшчэння офісу, кантактныя нумары телефонаў, форма зваротнай сувязі, каб у любы момант і па любым пытанні Вы маглі звязацца з дызайн-студыяй.
Я спадзяюся, дадзены артыкул апынуўся для Вас цікавым і карысным, і ён дапаможа Вам прыняць правільнае рашэнне і абраць годную прафесійную вэб-студыю, якая зможа стварыць для Вас якасны і сучасны сайт. Я жадаю Вам поспехаў!